Уступіў ў законную сілу прысуд суда Вілейскага раёна ад 19 жніўня. Тады суд асудзіў і прызнаў вінаватым грамадзяніна ў наўмысным пашкоджанні маёмасці ў вёсцы Асавец на Вілейшчыне.

Мужчына абліў прынесеным з сабой бензінам гумовы дыванок, які ляжаў ля парога ля веранды дома. Затым падпаліў запалкамі дыванок. Ад яго загарэліся тры дошкі парога і падлогі веранды і драўляны парог уваходных дзвярэй дома.

Гэтым ён стварыў пагрозу жыццю і здароўю людзей, якія знаходзіліся ў доме, а таксама пагрозу знішчэння і пашкоджання дома і іншай маёмасці, расказала вядучы спецыяліст суда Вілейскага раёна Таццяна Ткачова.

У выніку наўмысных дзеянняў пашкоджаная маёмасць у буйным памеры. 

Мужчыну прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тры гады.