Здарэнне адбылося 20 верасня а восьмай вечара па вуліцы Касманаўтаў. Кіроўца БМВ 1977 года нараджэння наехаў на маладзёна 1999 года нараджэння.  

Як прызнаецца кіроўца, на вуліцы ішоў дождж, таму ён не адразу заўважыў, як пешаход выйшаў з-за сустрэчнай машыны, якая асляпіла яго фарамі. Каб пазбегнуць сутыкнення, мужчына націснуў на тармазы і вывернуў руль. Аднак удару не ўдалося пазбегнуць.

Малады чалавек гаворыць, што як пераходзіў дарогу, то паглядзеў направа, адна машына спынілася. Налева ён не зірнуў, таму не ўбачыў машыну, тым больш сам быў у капюшоне. Разам з хлопцам была дзяўчына, але яна ўбачыла машыну, своечасова спынілася. Яна не пацярпела.

Маладзёна з Вілейскага раёна з разнастайнымі траўмамі даставілі ў бальніцу. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом правай лобнай пазухі, драпіны на твары, удар правай галёнкі.

Пра здарэнне расказаў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.