У мядзельскім музеі Народнай славы 15 верасня адкрылася выстава фотамастака з Паставаў Васіля Белякова.
Называецца яна “Без прыкрас цэрквы і касцёлы Беларусі”.
На выставе прадстаўлена больш за 80 прац з выявамі храмаў, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Валянціна Карзяёнак.
На дзевяці працах – храмы Мядзельшчыны. Шмат на выставе касцёлаў і цэркваў з Віцебшчыны. Ёсць з Астравецкага і іншых раёнаў.
Гэта не першая выстава Васіля Белякова ў мядзельскім музеі. У 2013 годзе паказвалі яго выставу “Дарогамі залатой восені”.