Такое рашэнне 21 верасня прыняў кіраўнік суполкі “ ФК Маладзечна” у кантакце Дзмітры Рухлевіч.

– Гэта рашэнне ў мяне накіпала з мінулага сезона. Я перадаю інфармацыйную эстафету суполцы “Маладзечанцы” з прычыны поўнай безуважнасці сектара і яе лідэра да жыцця клуба. Не могуць сабраць дамашні сектар і выязны склад, дык хай хоць гэтым сябе зоймуць. Яны ж хваляцца натоўпам у 2300 чалавек.

Цягам усяго сезона Дзмітры па магчымасці вёў анлайн-трансляцыі матчаў.

– І я зразумеў: камандзе трэба падтрымка фанатаў, а не адзін хлопец з мабілай на трыбуне.

На пытанне, што павінна адбыцца, каб суполка вярнулася, Дзмітры адказаў:

– Варыянтаў некалькі. Калі цяперашнія “лідары” сектара сыйдуць і не будуць перашкаджаць развівацца тым хлопцам, што рабілі нерэальныя рэчы (перформансы) і падтрымлівалі клуб на працягу многіх гадоў. Калі гэтыя хлопцы вернуцца да актыўнай падтрымкі каманды, тады і я займуся сваёй справай – інфармацыйнай. Калі ж не, ёсць шэраг праектаў да якіх я б мог далучыцца, досвед адміністравання ў мяне вялікі.

Суполка “ФК Маладзечна” існавала ў сеціве амаль сем гадоў. У ёй было 2 700 падпісантаў. Цяпер, каб дазнацца што адбываецца на стадыёне, трэба будзе ісці непасрэдна на стадыён.