Экскурсію па гэтым знакавым у гісторыі рэгіёна месцы правёў краязнаўца і даследчык гісторыі роду Агінскіх Мікалай Тамашэўскі.

Час, пра які памятаюць толькі камяні

Маркава дзеліць скрыжаванне дзвюх дарог. Адна з іх ідзе ў бок вёскі Трапалава. Там і было адно з першых пасяленняў людзей на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Гарадзішча ў Трапалаве цалкам ці амаль цалкам разбуранае. У самім Маркаве былі старадаўнія могілкі, якія месціліся на паўднёвай ускраіне паселішча, злева ад дарогі ў бок Трапалава. Цяпер цалкам знішчаныя. А само гарадзішча ў Трапалаве вышынёй каля 15 метраў, на паўночны ўсход ад вёскі. Значную частку разбурыў кар’ер.

Памятны камень у гонар 600-годдзя Маркава. Фота Зоі Хруцкай.

Памятны камень у гонар 600-годдзя Маркава. Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Пасля адступлення ледавіка тут аселі першыя пасяленцы. Адсюль пачынаецца Ашмянская града ўзвышшаў.

Чаму ж каля Маркава аселі людзі? Рэчка, якая прыцягнула да сябе племя, завецца Гадзея, гэта левы прыток Ушы, якая пасля ўпадае ў Вілію. Звярніце ўвагу на тапаніміку: Маладзечна, вёска Гарадзечна, рака Гадзея. Годная, прыгодная для ўжывання і жыцця рака. Назвы, верагодна, давалі прадстаўнікі аднаго і таго ж племені (карта).

– Гэтыя людзі былі язычнікамі, – дадае наш экскурсавод. – І ў паўтара кіламетрах ад Маркава ў бок Трапалава ў лесе ёсць ахвярны камень з адмысловай адтулінай. Каго прыносілі ў ахвяру і пра што маліліся тыя пасяленцы, цяпер можна толькі здагадвацца.

Маркаваўская царква. Фота Зоі Хруцкай.

Маркаваўская царква. Фота Зоі Хруцкай.

Абраз на браме каля царквы. Фота Зоі Хруцкай.

Абраз на браме каля царквы. Фота Зоі Хруцкай.

Маркаўская царква. Фота Зоі Хруцкай.

Маркаўская царква. Фота Зоі Хруцкай.

Час княства, час шлюбаў і вайны

Першая згадка пра Маркава датуецца 1415 годам.

– Калі разважаць пра гэты час, то варта ўлічваць: на пяць год раней мы перамаглі ў Грунвальдскай бітве, – разважае Мікалай Тамашэўскі. – Тут яшчэ гаспадараць Ягелоны. Нядаўна заключылі Крэўскую ўнію, а Крэва – побач.

У 1495 годзе дачка Івана ІІІ Алена выходзіць замуж за караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра. Менавіта ў Маркаве адбылася перадача нявесты. У ёй удзельнічалі гетман Канстанцін Астрожскі, князі Іван і Васіль Глінскія.
Цяпер у Маркаве расце дуб, які якраз Алена, будучая жонка Аляксандра, і пасадзіла. Пра гэта для “РГ” раней пісаў таксама Міхась Міхалевіч.

Нядаўна дрэва ўпрыгожылі жоўтым ланцугом і выявай ката.

Дуб, пасаджаны ў гонар сустрэчы нявесты вялікага князя Аляксандра Алены ў 1495 годзе. Фота Зоі Хруцкай.

Дуб, пасаджаны ў гонар сустрэчы нявесты вялікага князя Аляксандра Алены ў 1495 годзе. Фота Зоі Хруцкай.

Без Маркава магло не быць паланэза Агінскага

У 1723 годзе стараста маркаўскі Коцел выдае дачку Разалію замуж за Казіміра Ігнація Агінскага. У шлюбе ў іх дзяцей не было, і ў 1738 го­дзе Казімір Ігнацій перадае землі брату Тадэвушу Агінскаму.

У 1740 годзе кашталян полацкі Пац уступае частку зямель Марцыяну Міхалу Агінскаму. Ад гэтага часу род Агінскіх, уключаючы Міхала Клеафаса, валодае землямі ад Лебедзева да Гарадка і ад Краснага да ракі Віліі. Атрымаўшы тытул графа, Агінскі стварыў так званае Маладзечанскае графства, якім род валодаў каля 110 год.

– Фактычна яны стварылі сённяшні Маладзечанскі раён, – гаворыць даследчык роду. – Не было б перадачы зямель, хто ведае, ці пачулі б мы паланэз, напісаны ў Залессі, непадалёк ад Маркава.

Шыльда на будынку сельвыканкама. Фота Зоі Хруцкай.

Шыльда на будынку сельвыканкама. Фота Зоі Хруцкай.

У Маркаве. Фота Зоі Хруцкай.

У Маркаве. Фота Зоі Хруцкай.

Прахадны шлях для войскаў

Праз Маркава якія толькі войскі не праходзілі за гісторыю Беларусі! Таму і складана было развівацца ў месцы, дзе ледзь не кожнае пакаленне збіраюць у салдаты, а тых, хто застаўся, рабуюць ваенныя паборы. Масковія ішла на Крэва, Вільню і Балтыку, а шведы і французы ішлі на Масковію. Праз Маркава праходзілі войскі і Карла ХІІ, і Напалеона.

Аказваецца, менавіта каля Маркава адбылося першае братанне рускіх і нямецкіх салдат у маі 1917 годзе. Пра гэта сведчаць кадры кінахронікі.

– Братанні, якія пача­ліся ў Маркаве, сталі адным са складнікаў заканчэння вайны, – падкрэслівае Тамашэўскі. – Салдаты стаміліся ваяваць, кіраваліся лозунгам “Штыкі ў зямлю, далой вайну”.

Гэтыя бутэлечкі Мікалай знайшоў у сваім двары. Мяркуе, што іх вырабілі на маркаўскай шкляной фабрыцы. Фота Зоі Хруцкай.

Гэтыя бутэлечкі Мікалай знайшоў у сваім двары. Мяркуе, што іх вырабілі на маркаўскай шкляной фабрыцы. Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Блакітныя камяні

Калі Маркава перайшло Польшчы пасля Рыжскага дагавора 1921 года, мясцовы пан запусціў шклогуту. Краязнаўца не змог адшукаць яго імя, але даведаўся, што на гуце выдзімаліі аптэкарскі посуд: маленечкія бутэлечкі на 50, 100, 150 мілілітраў. Некалькі такіх Мікалай знайшоў у двары свайго дома. На адной з бутэлечак ёсць кляймо. Зямля каля месца, дзе лілі шкло, яшчэ некалькі год таму была ўсеяная блакітнымі камянямі. Адзін з іх даследавалі ў лабараторыі. Аказалася, што блакітнае пакрыццё – гэта адходы шкляной вытворчасці.

Былы панскі маёнтак. Фота Зоі Хруцкай.

Былы панскі маёнтак. Фота Зоі Хруцкай.

Насупраць панскага маёнтка. Фота Зоі Хруцкай.

Насупраць панскага маёнтка. Фота Зоі Хруцкай.

Адным з паноў у Маркаве быў пан Страшынскі. Захаваўся былы панскі дом. Насупраць – прыгожы від на запруду. А на беразе стаяў млын. Калі яго разбурылі, цяжка сказаць, але ў кнізе Сергачова “Беларускае народнае дойлідства” ёсць старое фота, дзе млын добра відаць. Пазней на гэтым месцы размясцілі адну з шасці ў краіне льносемстанцый, а пасля сортсемучастак.

Вадзяны млын у Маркаве.

Вадзяны млын у Маркаве.

На гэтым месцы стаяў вадзяны млын. Фота Зоі Хруцкай.

На гэтым месцы стаяў вадзяны млын. Фота Зоі Хруцкай.

Вада не награвалася некалькі дзён

Непадалёк ад запруды падчас Другой сусветнай засеў танк. Яго ніяк не змаглі выцягнуць і разрэзалі на часткі. Хо­дзяць чуткі, што непадалёку ад гэтага месца праз раку перапраўлялі вялікі медны звон і ўпусцілі яго. Так і цяпер ляжыць.

На рагу Садовай быў калодзеж глыбінёй больш за 20 метраў, пабудаваны маналітным спосабам. Цяпер яго засыпалі. Сябар Мікалая Тамашэўскага Міхаіл Стрыга, двойчы кавалер ордэна Працоўнай Славы, у савецкі час працаваў вадавозам. Вазіў ваду з калодзежа на сенажаць. Вада стаяла ў полі два дні такая халодная, што аж дух займала, але адразу наталяла смагу і здымала стому.

Мікалай Тамашэўскі. Фота Зоі Хруцкай.

Мікалай Тамашэўскі. Фота Зоі Хруцкай.

У Мікалая Тамашэўскага ў Маркаве дом. А ў двары расце дуб, якому больш за 350 год. Акружнасць ствала каля трох метраў, а вышыня большая за 30. Мікалай кажа, што ведае, як дрэвы лечаць, і сам карыстаецца сілай старажытнага дуба. Сабе дзякуючы дубу ён вылечыў спіну.

Апошні са славутага роду Козелаў-Паклеўскіх, хто нарадзіўся на Вілейшчыне: “Мы прыехалі на святое месца, дзе косці расстралянага бацькі”

Адны перасыпалі рэшатам астанкі людзей, іншыя рызыкавалі сваімі дзецьмі, каб кагосьці выратаваць. Тыповыя лёсы ў вайну жыхароў Лебедзева

“Забілі б і нас, і іх”, − як беларускі хлопчык з Даўгінава дапамагаў ратаваць яўрэйскую сям’ю са спіса Кісялёва

Дзе спалілі тысячы людзей у Красным, садзяць бульбу

Уладзімір Калачык. Стаў героем за чалавечнасць