Каля гадзіны ночы 12 верасня ў Мядзельскую міжрайінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла інфармацыя ад дырэктара Вілейскай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Каля вёскі Журыхі праводзілася паляванне, і на палетку паляўнічыя заўважылі і спынілі падазронага мужчыну. У яго пры сабе быў цеплавізар.

Выклікалі супрацоўнікаў міжрайінспекцыі. І ў сотні метрах знайшлі застрэленую казулю. Мужчына адмаўляе, што гэта ён забіў казулю, расказаў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валеры Кляноўскі.

Як было на самай справе, будуць высвятляць следчыя органы – матэрыялы перадалі туды. Па факце незаконнага палявання праводзіцца праверка.

Забяспечана Мядзельскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

Забяспечана Мядзельскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

 Даведка “РГ” Цеплавізар – прыбор, які дазваляе ў рэальным часе назіраць на экране размеркаванне і рух цяпла і холаду. Можа выкарыстоўвацца ў начным паляванні.