Адбудзецца яна 26 верасня.

Мерапрыемствы пройдуць у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна, дзе створаны мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны”.

Прысвячаецца рэканструкцыя 100-годдзю вызвалення Вілейкі і Вілейшчыны ад кайзераўскіх войскаў.

У праграме – эпізоды бою 1915 года, ваенны палатачны лагер, палявая шурпа. У рэканструкцыі будуць удзельнічаць прадстаўнікі ваенна-гістарычных клубаў з Мінска, Брэста, Гомеля, расказаў мастак Барыс Цітовіч.

Папярэдне пачатак прызначаны на 15 гадзін. Уваход на рэканструкцыю – вольны.