Згодна з інфармацыяй pogoda.by, сонца сёння ўзышло ў 7.00, а зойдзе ў 19.02.

Заўтра сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар’я ў паўднёвае. Дзень стане меней за 12 гадзін і пачнецца змяншацца.

Ага, скажаце вы, а чаму дзень даўжэйшы і цяпер святлее раней за 7:00, а цямнее каля 19.40?

А гэта ўсё з-за рэфракцыі, якая быццам бы прыўзнімае сонца над гарызонтам, таму светлавы дзень даўжэйшы.

Паводле “Нашай Нівы”.