Прыехалі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Бобі” з горада Ботрап, Германія. Іх 11 чалавек, усе – пенсіянеры, расказала вядучы спецыяліст па міжнародных сувязях цэнтра Вольга Габруковіч.

Нямецкія працаўнікі аказваюць дапамогу ў замене абсталявання ў пральні, ва ўстаноўцы там розных машын, вядуць электрамантажныя, зварачныя ды іншыя працы ў “Надзеі”.

Госці не толькі працуюць, але і сустракаюцца з дзецьмі, якія аздараўліваюцца ў цэнтры. Прывезлі ім з Германіі падарункі.

Для немцаў правядуць розныя экскурсіі, у тым ліку яны наведаюць мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны” ў вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне.