На момант вандроўкі маёнтак актыўна рыхтавалі да 250-гадовага юбілею кампазітара, які адбудзецца ўжо сёння, 25 верасня. Асноўная музейная экспазіцыя таксама адкрылася сёння, у гонар завяршэння другога этапу рэстаўрацыі маёнтка.

Падчас вандроўкі таварыства наведала гістарычнае мястэчка Крэва, дзе ў 1385 годзе была падпісаная Крэўская ўнія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, якую можна лічыць першым этапам у станаўленні Рэчы Паспалітай.

На шляху з Крэва ўдзельнікі з’ездзілі ў Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у наваколлі вёскі Багушы, які быў пабудаваны і асвечаны ў 2003 годзе. На тэрыторыі манастыра пастаянна пражываюць пяць манашак, якія і стасуюцца з наведнікамі.

Апошнім прыпынкам краязнаўчай вандроўкі стаў горад Смаргонь.

Фота Дар'і Бабенкі.

Фота Дар’і Бабенкі.

Фота Дар'і Бабенкі.

Фота Дар’і Бабенкі.

Фота Дар'і Бабенкі.

Фота Дар’і Бабенкі.