Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Аляксандр Чэрменскі – ураджэнец вёскі Пагост Вілейскага раёна, паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вілейскага райвыканкама Людміла Елізарава.
Новаму намесніку старшыні – 27 год. Атрымаў вышэйшую адукацыю: скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Да прызначэння працаваў дырэктарам таварыства “Аналаг-Буд”.