У суботу, 26 верасня, у Вілейцы павінны былі ўрачыста адкрываць пляцоўку для воркаўту ў гарадскім парку.

У праграме былі выступленні камандаў па воркаўце з Мінска і Вілейкі, конкурсы з гледачамі.

Але з-за моцнага дажджу, які ішоў зранку, адкрыццё перанеслі.

– Адкрыццё пляцоўкі перанесена ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі і вялікай небяспекай траўмаў, – патлумачыў удзельнік вілейскай каманды па воркауце Віталь Зубаці. – Новую дату адкрыцця пляцоўку вызначаць у бліжэйшы час.