Упершыню з 1982 года суперпоўня і поўнае месяцовае зацьменне супадуць па даце – гэта адбудзецца ў ноч на 28 верасня. Наступным разам мы зможам убачыць такую з’яву толькі праз 18 гадоў.

Калі назіраць поўнае зацьменне супермесяца?

Праводзіць бяссонную ноч у чаканні рэдкай з’явы не варта. Яно пачнецца бліжэй да раніцы — у 4.07 па Мінску.

А поўная фаза зацьмення (самая галоўная яго частка) пачнецца яшчэ пазней  у 5.11 раніцы і прадоўжыцца прыкладна да 6.23.

Цалкам з ценю Зямлі Месяц выйдзе ў 7.27. Пры гэтым узыход Сонца ў панядзелак  у 7.05 раніцы.

Калі не пашанцуе з надвор’ем ці проста лянота выходзіць з дому, то можна паглядзець прамую трансляцыю зацьмення ў Сеткі. Напрыклад, тую, якую арганізоўвае NASA (стартуе ў 4 раніцы па Мінску).

Што такое суперпоўня?

Суперпоўня  гэта калі Месяц набліжаецца да Зямлі на мінімальную адлегласць  356.876 кіламетраў (у сярэднім жа яно роўна прыкладна 386.000 км). З-за гэтага ён выглядае прыкладна на 8% больш і ярчэй, чым звычайна.

Дарэчы, падобны эфект “павелічэння” можна назіраць, калі Месяц знаходзіцца нізка над гарызонтам.

Што такое поўнае месяцовае зацьменне?

Падчас поўнага месяцовага зацьмення Месяц цалкам хаваецца ў цені нашай планеты. Так атрымліваецца, калі Сонца, Зямля і Месяц выраўноўваюцца па прамой.

Пры гэтым Месяц не знікае з бачнасці, а з-за праламлення сонечнага святла ў атмасферы Зямлі набывае чырвоны або карычневы колер. Менавіта таму падчас зацьмення яго называюць “крывавым“.