Маладзечанцы атрымалі ўпэўнены прыём 44 каналаў. 

Чытач “РГ” звярнуўся ў рэдакцыю з просьбай патлумачыць, якія перавагі дае пабудова.

На пытанне адказвае начальнік Маладзечанскага вузла электрасувязі Канстанцін Ратамскі.

Будаўніцтва пачалі ў красавіку, а здалі аб’ект у ліпені.

Раней маладзечанцы прымалі сігнал з радашкавіцкай, смаргонскай, любанскай і валожынскай тэлевышак. Сацыяльны пакет, які ўключае восем каналаў, можна было глядзець у нармальнай якасці. А вось астатнія камерцыйныя каналы маглі мець перашкоды ў трансляцыі. 

Цяпер жа тэлевышка ў Хажове мае тры перадатчыкі. Адзін з іх забяспечвае якасны прагляд сацыяльнага пакета, а два – камерцыйных каналаў.

Новая антэна на вышцы дазваляе без перашкод слухаць Беларускае радыё на частаце 96,6 мГЦ па ўсім раёне.

Раней Маладзечаншчына была ў зоне няўпэўненага прыёму.

Мабільнікі на абочынах і тэлевізары на прыпынках – такія рэчы знаходзілі працаўнікі дарожнай службы на Вілейшчыне