Перад гульнёй 26 верасня, маладзечанская каманда займала ў турнірнай табліцы фінальнага этапа другі радок з 12 ачкамі, мінчане былі пятымі з 8 ачкамі.
Зразумела, што ні адна каманда саступаць запаветныя тры ачкі не мела намеру.
Першы тайм прайшоў у вострым супрацьстаянні, аднак ні адной з каманд не пашчасціла трапіць у вароты саперніка.
– “Па ходу першага тайма “Тарпеда” мела некалькі шансаў адкрыць лік, але тайм так і скончыўся з нулямі на табло. На другі тайм каманда выйшла з жаданнем забіць і давесці гульню да патрэбнага выніка, але мяч настойліва не ішоў у браму. Таксама хацелася б адзначыць судзейства: вялікая колькасць выдуманых афсайдаў і непрызначаны пенальці. Вынік гульні не абавязковая нічыя і страта ачкоў!” – такі каментар да гульні з’явіўся на сайце tarpeda.org
Паўабаронца каманды Сяргей Лавор, які за матчам глядзеў з трыбуны, прызнаўся, што яму гульня падалася сумнай:
– Гульня была ніякая.
Наступную гульню ФК “Маладзечна ДЮСШ 4” згуляе ў суботу, 3 кастрычніка, з камандай з Узды.
Фанаты Маладзечна ад дажджу схаваліся на глядацкіх трыбунах з дахам.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, гледачоў на стадыёне было шмат.
Мінскую каманду таксама прыехалі падтрымаць яе фанаты.