Спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе адбыліся 24 верасня.  Праходзілі яны  ў межах круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў Вілейскага раёна.

Спаборнічалі ва ўрочышчы Дубаўка.

Прынялі ўдзел сем камандаў. У кожнай былі па два мужчыны і адна жанчына.

Мужчыны беглі адзін кіламетр, а жанчыны – 500 метраў. Каманда-пераможца вызначалася па суме занятых месцаў усімі ўдзельнікамі, расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.

У выніку перамаглі прадстаўнікі мэблевай фабрыкі. На другім месцы  – каманда “Зеніт-БелОМА”, на трэцім – водаканалу.

Пасля дзесяці відаў  круглагадовай спартакіяды лідзіруюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму. У іх – 185 ачкоў.

За імі ў табліцы каманды Зеніт-БелОМА (179 ачкоў) і “Энергазбыту” (177).