Гульні 21 тура чэмпіянату Мінскай вобласці на футболе каманды з рэгіёна правялі дома.
“Вілія” 27 верасня сустракалася з “Капылём” і перамагла 2:0.
– Мы выглядалі лепш, добрыя атакі праводзілі, – расказвае прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Першы гол прыгожа забіў Аляксандр Грыхуцік: прыняў мяч і злёту прабіў. А ў канцы першага тайма вызначыўся Віктар Сяліцкі.
У другім тайме галоў гледачы не пабачылі, хоць моманты ў віляйчан былі.
– Хацеў бы падзякаваць заўзятарам “Віліі”: актыўна прыходзяць на матчы, падтрымліваюць. Гэта сапраўдны наш “12 гулец”, – кажа Алег Гулевіч.
“ДЮСШ-4” з Маладзечна не пакінула шанцаў “Крупкам-ДРБУ-164” – 10:2. Адрыў маладзечанцаў ад лідара, “Коласа”, скараціўся да двух ачкоў.
А “Забудова-Буд” свой матч 21 тура правяла яшчэ 19 верасня. У ім буйна саступіла “Старым Дарогам” 2:7.