Другі раз за верасень даражэе грэчка. 23 верасня цана на яе паднялася ад 12 тысяч рублёў да 15500 рублёў. На гэтым тыдні грэчка на тысячу даражэйшая. Цяпер яна каштуе 16500 рублёў.

Затое на рынку прадстаўлены багаты выбар бульбы – відаць, ураджай на яе добры. Цана на яе ад 2500 да 4000 тысяч рублёў. Цана залежыць ад памеру бульбы.

Прадукты, якія падаражэлі на рынку

Прадукт

Цана 23.09

Цана 30.09

Грэчка, 0,8 кг

15500

16500

Скумбрыя х/в, 1 кг

105000

115000

Цыбуля рэпчатая, 1 кг

4900

5900

Ківі, 1 кг

24900

34900

Нектарыны, 1 кг

24500

36900

Памідоры, 1 кг

6900

9900

Грушы, 1 кг (Дзюшэс)

17900

19900

Прадукты, якія патаннелі на рынку

Прадукт

Цана 23.09

Цана 30.09

Маянэз, 200 г

5000

4800

Капуста, 1 кг

4900

4000

Баклажаны, 1 кг

12500

9900

Буракі, 1 кг

5900

5000

Вінаград, 1 кг

24500

23500

Бананы, 1 кг

21900

19900

Закуска з баклажанаў “Любімая”

Інгрэдыенты: часнок (1 галоўка), воцат (паўшклянкі), цукар (паўшклянкі), вада кіпячоная (паўшклянкі), па тры перцы, морквіны, цыбуліны, баклажаны (4 кілаграмы), алей, соль.

Спосаб прыгатавання: баклажаны парэзаць тоўстымі кружочкамі, пасаліць і пакінуць на паўгадзіны-гадзіну. Гэта патрэбна, каб сышла горыч.

Далей трэба абсмажыць баклажаны з абодвух бакоў. Калі яны будуць гатовыя, рабіце запраўку з цыбулі, морквы і балгарскага перцу. Гародніну буйна рэжам: перац палоскамі, цыбулю паўкольцамі, моркву націраем на буйную тарку. Усё абсмажваем. У канцы дадаём часнок.

Затым усё выкладваем у каструлю слаямі: баклажаны, запраўка з гародніны, баклажаны. Затым заліваем усё марынадам, для гэтага змешваем ваду, цукар і воцат.

Захоўваць страву трэба ў халадзільніку, стаяць яна можа доўга. Падаваць такую закуску можна да любой стравы.

Гаспадар “сцякляшак” у Маладзечне ў судзе будзе змагацца за працоўныя месцы

Парушэнні пры продажы прадуктаў: спынілі 21 аб’ект харчовага гандлю ў Маладзечне

Колькі “чарак-скварак” могуць дазволіць сабе жыхары рэгіёна

Закаткі ў сям’і Рысікаў пачынаюцца вясной і не спыняюцца зімой

У якой упакоўцы ў Маладзечне лепш набываць спецыі? Адказ прадаўцоў на прэтэнзіі ад пакупнікоў, што тыя нібыта дамешваюць соль

Праверана на сабе ў Маладзечне: як давесці прадавачку да зніжкі, калі яна не дазваляе выбраць перчыкі