Да нядзелі будзе пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.

1 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер ноччу слабы, днём заходні умераны. Тэмпература паветра ноччу ад +1 да +7, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад 0 да -4. Днём ад +12 да +17.

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі па поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад +3 да +10, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі ад 0 да -2. Днём ад +12 да +19.

3 кастрычніка ўначы ад +4 да +11, днём ад +12 да +19.

“Наша Ніва” паводле .