Пра гэта паведаміў старшыня рады заснавальнікаў СТАА “Экамедсервіс” Уладзімір Каява на пасяджэнні грамадска-кансультацыйнай рады па развіцці прадпрымальніцтва і рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме.

На пасяджэнні абмяркоўвалася ўзаемадзеянне дзяржавы і бізнесу ў сацыяльнай сферы.

– Наша прапанова была накіраваная ў Міністэрства аховы здароўя і Савет Міністраў, яна атрымала станоўчы водгук. Да канца года гэтае пытанне будзе вырашана. І ўсе камерцыйныя арганізацыі аховы здароўя нароўні з дзяржаўнымі змогуць выдаваць бальнічныя лісты, што ў значнай меры разгрузіць паліклінікі, – распавёў Уладзімір Каява.

“Наша Ніва” паводле minsknews.by.