Здарэнне адбылося яшчэ 3 верасня.

Маладая жанчына разам з дзіцем у вазку пайшла на базар у Валожыне.

І сама не заўважыла, як з паддону вазка знік кашалёк, у якім было амаль 900 тысяч рублёў.

Пра здарэнне расказаў следчы Валожынскага РАСК Вячаслаў Белановіч:

– Асоба злачынцы пакуль невядомая, таму я б папрасіў нагадаць усім грамадзянам больш пільна сачыць за сваімі ўласнымі рэчамі.