Гэтая ўстанова адукацыі не перастае здзіўляць падзеямі, навінкамі дасягненнямі і стала ўзорам для многіх іншых каледжаў. А сёлета каледж пакарыў журы абласнога агляду-конкурсу, у межах якога ацэньвалі добраўпарадкаванне.

Упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама ўзнагародзіла ганаровай граматай Вілейскі дзяржаўны каледж за трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе падрыхтаванасці ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі да 2015/2016 навучальнага года.

Упарадкаваны каледж: чыста, утульна, прыгожа

– Фантазія ў нашага дырэктара Ігара Кіцікава бязмерная, ніводны кут не пакідае без увагі, – пачынае экскурсію па добраўпарадкаванай тэрыторыі культарганізатар Святлана Мацукевіч. – Паглядзіце, нават бамбасховішча і выхад вентыляцыі размалявалі ў камуфляж, хоць ты тут гуляй у лазартэг ці арганізуй фотасесію.

Ганак галоўнага ўвахода ў другі корпус выклалі новай пліткай, а на даху размясцілі каваны флюгер. Для каледжа вырабілі стылізаваныя ўказальнікі адрасаў. Корпус па вуліцы Гагарына ўпрыгожвае шыльда з выявай касманаўта, а корпус па вуліцы Вадап’янава – выява лётчыка.

Тэрыторыю корпуса цалкам абгарадзілі. Тэрыторыю абодвух корпусаў выклалі пліткай, упарадкавалі дарожкі, навялі парадак на зялёных зонах. Кіраваў добраўпарадкаваннем намеснік дырэктара  па вытворчай практыцы Сяргей Кавалёнак.

Каля ўваходаў размясцілі прыгожыя кветнікі, якія нагадваюць яркіх вясёлых чалавечкаў.

На ўваходзе ў першы корпус усталявалі інфармацыйнае табло, бягучы радок. Штодзень ён сустракае педагогаў і навучэнцаў віншаваннямі, прыемнымі прывітаннямі, карыснай інфармацыяй.

На балконе – сапраўдная карціна

Сярод упарадкаванай тэрыторыі каледжа не хапала жывапіснага акцэнту, які б дарыў сонечны настрой круглы год.

Як гэта ўвасобіць, прыдумаў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў. Месца абралі так, каб бачылі кліенты – на сцяне балкона цырульні “Лада”.

А сам малюнак зрабіў 19-гадовы навучэнец вучэбнай групы 2сса Дзяніс Кароль. Хлопец прыехаў у каледж з аграгарадка Лошніца Барысаўскага раёна, каб атрымаць прафесію аўтамеханіка.

Дзяніс не толькі захапляецца жывапісам з дзяцінства, але і перамагае ў шматлікіх конкурсах. Летась перамог у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы” ў намінацыі “Жывапіс, графічны малюнак”. У чэрвені ўдзельнічаў у конкурсе “Графіці”, прысвечанаму 70-годдзю Перамогі.

Новае захапленне маладога чалавека – аэраграфія, адна з тэхнік выяўленчага мастацтва. У ёй выкарыстоўваюць аэрограф як інструмент для нанясення фарбавальніка на паверхню. У будучым Дзяніс марыць заняцца аўтамабільнай аэраграфіі. Вельмі любіць тэхніку і лічыць, што кожнае аўто мае права на свой непаўторны вобраз.

Выдатныя педагогі, якія стварылі прыгажосць

Тэрыторыю паспелі прывесці ў зусім іншы выгляд літаральна за некалькі тыдняў. Работы было вельмі шмат, затое цяпер вынікам захапляюцца не толькі навучэнцы і выкладчыкі, але і жыхары горада.

Добраўпарадкаваннем тэрыторыі каледжа займаліся навучэнцы разам з педагогамі. Асабіста хочацца адзначыць некаторых з педагогаў, якія аддалі працы шмат сіл і часу.

Клалі плітку і ўпарадкавалі дарожкі Сяргей Голубеў, Генрых Пашкоўскі, Аляксандр Жур.

Флюгер над ганкам корпуса №2 зрабілі Сяргей Кавалёнак і Аляксандр Русак. Аляксандр Лапо выканаў каваныя металічныя шыльды цырульні і кафэ. Шмат сталярна-цяслярскіх работ выканалі Дзмітры Чарняк, Аляксандр Сільвановіч і Сяргей Кавалёнак.

Інфармацыйны бягучы радок – ідэя і набыццё кіраўніка ўстановы, Ігара Кіцікава.

– Купіць не штука, – каментуе набытак Сяргей Кавалёнак. – Вось зарабіць грошы трэба ўмець. Наш дырэктар у гэтым майстар.

Педагогаў каледжа ўзнагародзілі на прафесійным свяце

23 верасня Вілейскі дзяржаўны каледж удзельнічаў ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзю сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Свята “Гэта наша з табой біяграфія” адбылося ў Барысаве.

Ганаровымі граматамі і падзякамі за дасягненні ўзнагародзілі дырэктара ўстановы Ігара Кіцікаваў, намесніка дырэктара па вытворчым навучанні Сяргея Кавалёнка, выкладчыкаў Святлану Фёдараву, Валерыя Багіяна, майстроў вытворчага навучання Таццяну Куліцкую і Святлану Баранаву.

На мерапрыемства запрасілі ветэранаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Уладзіміра Кавалёнка і Мікалая Кішына.

На выставачнай пляцоўцы “Майстры сучаснай эпохі” каледж прадэманстраваў майстар-класы па швачным мастацтве, прычосках, візажы, гатаванні блінкоў, выставы дэкаратыўна-прыкладной і кулінарнай творчасці.

Дзякуем работнікам Вілейскага дзяржаўнага каледжа за добрасумленную працу. Жадаем здароўя, сіл, энергіі і новых дасягненняў!

Вілейскі каледж не спыняецца здзіўляць

Вілейскі дзяржаўны каледж ніколі не спыняецца ў сваім удасканаленні. Будзьце заўсёды ў курсе падзей, якія ў ім адбываюцца!

Вілейскі дзяржаўны каледж месціцца па адрасе: 222416, Мінская вобласць, Вілейка, вул. Гагарына, 4. Тэлефоны: (801771) 5-43-88, 5-60-79, 5-69-96, 5-48-76.

Больш інфармацыі вы можаце знайсці на афіцыйным сайце Вілейскага дзяржаўнага каледжа: vilgk.by

Пра тое, як паступіць у Вілейскі дзяржаўны каледж, якія ён прапануе спецыяльнасці і прафесіі, а таксама ўмовы для навучэнцаў, чытайце ў артыкуле: “Хочаце навучыцца справе, якая зробіць прафесіяналам з годным заробкам? Вілейскі дзяржаўны каледж запрашае!

На правах рэкламы.

УО “Вилейский государственный колледж”.

УНП 600178633.