Здарэнне адбылося вечарам у суботу, 19 верасня, у садовым таварыстве “Люцік” на Маладзечаншчыне. Выклік у міліцыю паступіў толькі праз тры дні.

Па версіі следства, канфлікт паміж 50-гадовым мужчынам і 69-гадовым мужам яго роднай сястры здарыўся, калі абодва былі ўжо нецвярозыя.

Першага зачапіла, што ён корміць дзядзьку, а той дае грошы свайму сыну, а не яму, распавёў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Пётр Лагвінец.

Як удакладняе міліцыянер, мужчына на ложку збіваў дзядзьку кулакамі, ударыў мыліцай. Пасля супакоіўся і пакінуў яго.

Праз тры дні ў міліцыю звярнуўся брат крыўдніка. Ён інвалід, жыве разам з мужчынамі.

Калі прыехала міліцыя, пацярпелы быў ужо не жывы.