2 кастрычніка. 215 гадоў назад  (1800) памёр Мацей Радзівіл, драматург, кампазітар. 

4 кастрычніка

1582 год. У Рэчы Паспалітай уведзены грыгарыянскі каляндар.

75 гадоў з дня нараджэння (1940) Анатоля Алая, беларускага рэжысёра, аператара, сцэнарыста дакументальнага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

6 кастрычніка

270 гадоў з дня нара­джэння Францішка Смуглевіча (1745, Варшава), жывапісца, графіка, педагога,  заснавальніка беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу. Творчасць звязаная з мастацкім жыццём Поль­шчы, Літвы, Беларусі, Расіі. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму – “Развітанне св. Пятра і Паўла” (1804). Аўтар цыкла акварэляў з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785, мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні. У 1802 годзе ра­зам з братам Антоніем Смуглевічам дэкараваў залу пасяджэнняў у Галоў­най віленскай школе, цяпер зала Смуглявічуса Віленскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта). Выканаў шэраг станковых карцін і манументальных размалёвак у храмах Беларусі (Мінск, Гродна, Полацк, Рэчыца, інш). Афармляў кнігі. Памёр у 1807 годзе ў Вільні.

2005 год. Памёр Алесь Емельянаў, паэт, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”.

7 кастрычніка

250 гадоў з дня нара­джэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765 – 1833), кампазітара, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка паўстання 1794 года.

1920 год. У Сувалках падпісанае польска-літоўскае пагадненне, паводле якога была ўтвораная Сярэдняя Літва – польская марыянеткавая дзяржава.

8 кастрычніка

1920 год. Бунт Першай літоўска-беларускай дывізіі супраць перадачы бальшавікамі Віленскага краю Літве.