Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 верасня заявіў начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Ражанец.

–  Магчыма, у перспектыве пры пераглядзе закона аб сацыяльных ільготах, правах і гарантыях гэтае пытанне падымецца, – не выключыў ён.

Пры гэтым Ражанец нагадаў, што пенсіянерам належыць скідка 50% на праезд у прыгарадным транспарце на дачны перыяд –  ад 1 мая па 30 верасня. 

Для падтрымкі “найбольш уразлівых і маючых патрэбу катэгорый грамадзян” у краіне дзейнічае сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.”

–  Калі сярэднедушавы даход чалавека апускаецца ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, ён можа звярнуцца па месцы жыхарства (у органы сацыяльнай абароны) для таго, каб да яго былі прымененыя нейкія формы сацыяльнай падтрымкі, калі ён у іх мае патрэбу, –  дадаў прадстаўнік Мінпрацы.

“Наша Ніва” паводле БелаПан.