1. Гарантыя без гарантыі. Гісторыя пра тое, як чытач паўтара года змагаўся з крамай, якая адмовілася рамантаваць па гарантыі бензапілу: не тая паломка. Справа дайшла да суда. Чым скончыўся судовы працэс, на чым сышліся два бакі.
2. Дзе можна атрымаць юрыдычную дапамогу бясплатна. З якімі пытаннямі звычайна звяртаюцца людзі.
3. На Вілейшчыне пасярод дарогі “расце” дрэва, таму што бабры прагрызлі дзірку ў асфальце. Ці вырашаюць гэту праблему дарожныя службы? Адказ у свежым нумары.
4. На Вілейшчыне ёсць музей, дзе экскурсіі праводзяць шасцікласнікі. Якія экспанаты захоўваюцца ў музеі і чаму там такія маладыя экскурсаводы, адказ знойдзеце на паласе “Культура”.
5. Чым запомніліся школьныя гады вядомым людзям Маладзечна: начальніку аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандру Рамановічу і акцёру Мінскага абласнога драматычнага тэатра Сяргею Карзею.
6. Самыя актуальныя аб’явы, рэклама і тэлепраграма.