–  У нас сёння два ўрокі фізкультуры і адна гадзіна здароўя і спорту. Апошні ўведзены некалькі гадоў таму, каб павысіць рухальную актыўнасць. Гэта магчымасць пагуляць, навучыцца гуляць у валейбол, баскетбол, хоць гэтыя элементы ёсць і ў навучальнай праграме. Што тычыцца самога ўрока фізічнай культуры, не хаваю: размовы аб тым, што гэты прадмет трэба зрабіць безацэначным, ідуць даўно і тэма досыць бурна абмяркоўваецца ў нас і ў Міністэрстве спорту і турызму. Пакуль мы не прыйшлі да канчатковай думкі, –  сказала Святлана Уклейка.

Начальнік упраўлення таксама пракаментавала сітуацыю, калі школьнікі, маючы падрыхтоўчую групу, нароўні з усімі здаюць нарматывы.

–  Калі ў дзіцяці падрыхтоўчая група, гэта азначае, што пэўныя віды дзейнасці ён проста не павінен выконваць. Адпаведна ў настаўніка ў абавязковым парадку павінны быць звесткі аб стане здароўя навучэнцаў. Дзіця не здае пэўныя нарматывы ў залежнасці ад захворвання. То бок, не абавязкова, што будзе забаронены бег, –  сказала Святлана Уклейка.

Таксама яна адзначыла, што дзіця можа прабегчы з той сілай, на якую дазваляе яго стан здароўя, і яму паставяць не 10, а 8. У гэтым няма нічога страшнага, бо дзесяцібальная сістэма прадугледжвае адзнакі ад 1 да 10, і яны ўсе станоўчыя.

–  Мы ў бліжэйшы час вельмі сур’ёзна будзем аналізаваць гэтае пытанне і вывучаць стан арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізічнай культуры ў цэлым па краіне, абавязкова да гэтага пытання яшчэ вернемся, –  адзначыла начальнік упраўлення.

“Наша Ніва” паводле БелТа.