Калі гаспадар дакументаў выйшаў з турмы, то вельмі здзівіўся, што, аказваецца, ён пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Пра здарэнне піша uvd.grodno.by.

35-гадовы жыхар вёскі ў Ашмянскім раёне ездзіў па чужых правах. Пакуль брат быў у турме, ён, карыстаючыся падабенствам, паказваў чужыя правы.

За чарговае парушэнне правілаў малодшага брата пазбавілі правоў на некалькі месяцаў.

А ў гэты час старэйшы брат вызваліўся. Калі інспектары ДАІ сказалі, што ён пазбаўлены правоў, мужчына пайшоў разбірацца. Падчас праверкі высветлілі, што чалавека падставіў малодшы брат.