Заўтра, 3 кастрычніка, а пятай вечара ў раённым цэнтры культуры пройдзе конкурс “Малады спецыяліст 21 стагоддзя”.

У ім прымуць удзел спецыялісты з Ашмяншчыны, Астравеччыны і Смаргоншчыны.

Ашмянскі раён прадставяць настаўніца беларускай мовы і літаратуры Барунскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа Марта Мацкевіч і педагог-псіхолаг Гальшанскай сярэдняй школы Вольга  Коршун. Са Смаргонскага раёна будзе майстар даччынага Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Алена Мамчыц. З Астравеччыны будуць два ўдзельнікі: доктар агульнай практыкі Астравецкай ЦРБ Лілія Юркойць і рэжысёр масавых мерапрыемстваў і тэатралізаваных дзеянняў Астравецкага раённага цэнтра культуры Анастасія Мажэйка.

Усе ўдзельнікі – пераможцы раённага этапу конкурсу.

Мерапрыемства будзе складацца з трох этапаў: эсэ на тэму “Cваёй прафесіяй ганаруся”, прадстаўленне візітнай карткі “Да вяршынь майстэрства” і творчы конкурс “Творчасць – адбітак асобы”. Падчас апошняга этапу ўдзельнікі пакажуць шматграннасць асобы маладога спецыяліста.