Ад 25 па 27 верасня ў Мадрыдзе праходзіў спартыўны фестываль “Арнольд Класік Еўропа 2015”. Ён заснаваны вядомым культурыстам, кінаакцёрам і палітыкам Арнольдам Шварцэнэгерам.

Удзельнічалі ў фестывалі прадстаўнікі Ашмянаў. Сярод іх быў і Альберт Станкевіч. Падчас наведвання Арнольдам Шварцэнэгерам спартсменаў 13-гадовы хлопец паказаў, як штурхаюць штангу ашмянцы. За што атрымаў атрымаў пахвалу ад Арнольда.

– Падчас паказальнага выступленні па цяжкай атлетыцы Арнольд Шварцэнэгер звярнуў на мяне ўвагу і паклікаў да сябе. Пахваліў мяне і паціснуў руку, – расказвае Альберт. – Я разгубіўся ад нечаканасці…

Што было потым, чым яшчэ запомніўся фестываль Альберту, чытайце ў наступным нумары “Рэгіяльнальнай газеты”.

Альберт Станкевіч разам з Арнольдам Шварцэнэгерам.  Фота забяспечана Альбертам Станкевічам.

Альберт Станкевіч разам з Арнольдам Шварцэнэгерам. Фота забяспечана Альбертам Станкевічам.