“РГ” трапіла на заняткі навучэнцаў 301 групы Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа.

Будучыя ветэрынары якраз у гэты час вывучалі, як трэба даглядаць і запрагаць коней. Практычныя заняткі па дысцыпліне “Жывёлагадоўля, зоагігіена і ветэрынарная санітарыя” адбываліся на вуліцы. Праводзіў іх выкладчык Мікалай Несцяровіч.

Конь Дымка.

Конь Дымка.

Справа выкладчык Мікалай Несцяровіч.

Справа выкладчык Мікалай Несцяровіч.

– У нас навучэнцы з усёй Беларусі, – зазначае спадар Мікалай. – Найбольш з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Пасля заканчэння навучання большасць выпускнікоў працуюць у аграпрамысловым комплексе, на мясакамбінатах, мясакантрольных станцыях, мытнях. Ідуць у кінолагі, працуюць у памежнай службе.

– У нас вывучаюць і кароў, і свіней, і коз, і авечак, – працягвае выкладчык. – Тут ёсць невялікая ферма, дзе знаходзяцца ўсе гэтыя жывёлы.

Навучэнцы ўсе як адзін у халатах. Мікалай Несцяровіч тлумачыць, што гэта абавязковая рэч, якая сведчыць пра падрыхтаванасць да заняткаў.