Сустрэчу з чытачамі правяла “Рэгіянальная газета” ў Ільянскай сярэдняй школе ў пятніцу, 25 верасня.

Перад вучнямі, настаўнікамі і жыхарамі мястэчка выступіў галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч. Ён распавёў, чаму варта чытаць “Рэгіянальную газету”, хто стварае яе і як выданне паляпшае рэгіён.

Галоўны рэдактар 'РГ' Аляксандр Манцэвіч.

Галоўны рэдактар ‘РГ’ Аляксандр Манцэвіч.

Загадчыца аддзела інфармацыі 'РГ' Зоя Хруцкая.

Загадчыца аддзела інфармацыі ‘РГ’ Зоя Хруцкая.

Для гаспадароў выступіў беларускі гурт “Гутатэлі”. Вучні падтрымалі выступоўцаў, узяўшыся за рукі.

Гурт 'Гутатэлі'. Спяваюць Аўгіня Манцэвіч і Верасень.

Гурт ‘Гутатэлі’. Спяваюць Аўгіня Манцэвіч і Верасень.

Верасень раздае аўтографы.

Верасень раздае аўтографы.

У асобнай частцы праграмы журналісты “РГ” задавалі прысутным разнастайныя пытанні на веданне гісторыі, культуры і газеты. Тыя, хто даваў лепшыя адказы, атрымалі памятныя падарункі.

У адказ вучні школы разам з кіраўніком музея “Вілейшчына літаратурная” пры Ільянскай школе Розай Шэрай правялі экскурсію па музеях. Акрамя літаратурнага, школа сабрала этнаграфічны музей і залу, прысвечаную Другой сусветнай вайне. Асобная частка – калекцыя танкаў, самалётаў і іншых ваенных атрыбутаў, якую сабраў школьнік Вова Буркевіч.

Перад гэтым сустрэча з “РГ” прайшла ў Радашкавіцкай цагельні: 

Радашкавіцкая цагельня плануе наладзіць выраб новага віду цэглы (+Шмат фота)