Маладзечанскія электрасеткі цалкам гатовыя да ацяпляльнага сезона, паведаміў “РГ” намеснік кіраўніка ўстановы Леанід Кузняцоў.

Сёлета электрасеткі запускаюць дзве цеплакрыніцы.

Паводле слоў Леаніда Кузняцова, пакуль надвор’е недастаткова халоднае, каб уключаць цяпло. Па сярэднясутачнай тэмпературы мы яшчэ не ўвайшлі ў тую норму, калі запускаюць ацяпленне.

– Паводле нормаў, цяпло запускаюць, калі сярэднясутачная тэмпература не перавышае +8 градусаў. Апошнія дні тэмпература трымалася на адзнацы +12 – +14 градусаў, – заўважыў прадстаўнік электрасетак.

Канчатковае рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона прымае райвыканкам.

Калі падключалі ацяпленне мінулыя 5 год

Звычайна цяпло спачатку даюць па сацыяльных адрасах – у школы, дзіцячыя садкі, бальніцы. А ў другую чаргу падключаюць жыллёвы сектар.

Найраней падключылі цяпло ў 2013 годзе – 1 і 2 кастрычніка. Найпазней падключылі ў 2014 годзе жыллёвы фонд – 16 кастрычніка. Праўда, у сацыяльны сектар далі цяпло на дзесяць дзён раней.

Год Дата падключэння сацыяльнага сектара Дата падключэння жыллёвага сектара
2014 Ад 6 кастрычніка 16 кастрычніка
2013 1 кастрычніка 2 кастрычніка пачалі падключаць некалькі ЖРЭУ
2012 8-9 кастрычніка 12-14 кастрычніка
2010 5 кастрычніка 7 кастрычніка
2009 6 кастрычніка 8 кастрычніка