На гэтым тыдні ў краіне значна пахаладае. Сярэдняя тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй нормы. Пахаладанне будзе працяглым, не выключана, што такое надвор’е захаваецца да сярэдзіны кастрычніка. 

Днём тэмпература паветра будзе нізкай, ноччу замаразкі. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 6 кастрычніка, ноччу і раніцай у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях слабы туман.

Ад серады і па пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

6 кастрычніка

Ад +6 да +12, па поўдні ад +13 да +16

Ад +2 па поўначы, да +12 па поўдні

7 кастрычніка

Ад +4 да +11

Ад 0 да -4, па поўдні ад +1 да +3

8 кастрычніка

Ад +3 да +10

Ад 0 да -4, месцамі да -5

9 кастрычніка

Ад +3 да +9

Ад 0 да -4, месцамі да -5

 У выхадныя захаваецца халоднае надвор’е, а жыхары паўночна-усходніх раёнаў могуць убачыць і першы снег.

Электрасеткі гатовы ўключаць ацяпленне, але пакуль надвор’е цёплае (+Калі ўключалі цяпло мінулыя 5 год)

Паводле news.tut.by.