Усім бацькам цікава ведаць, што адбываецца з дзіцем у школе, але часта яны сутыкаюцца з цяжкасцямі. У канцы школьнага дня задаюць пытанне, як справы ў школе, і атрымліваюць фармальны адказ “добра”, “нармальна”.

У сувязі з гэтым бацькам цяжка даведацца, што адбываецца з дзіцем, што яго хвалюе, што падабаецца і цікавіць больш за ўсё.

Прапаную вашай увазе 30 альтэрнатыўных пытанняў, якія дапамогуць уцягнуць дзіця ў размову пра школу:

1. Што табе запомнілася ў школе больш за ўсё?

2. Што сёння табе больш за ўсё спадабалася?

3. Што цябе больш за ўсё рассмяшыла ў школе?

4. Што цябе сёння здзівіла?

5. Калі б ты мог выбіраць, з кім бы з аднакласнікаў хацеў сядзець за партай?

6. З кім табе не хочацца сядзець за партай? Чаму?

7. Якое самае любімае месца ў цябе ў школе?

8. Якое самае незвычайнае слова ты сёння пачуў у школе?

9. Калі б увечары я патэлефанавала тваёй настаўніцы, як думаеш, што яна расказала б пра цябе?

10. Якія добрыя справы ты сёння зрабіў у школе?

11. Каму ты сёння дапамог у школе?

12. Ці дапамагаў табе хто-небудзь?

13. Што новага сёння ты даведаўся ў школе?

14. Што цябе больш за ўсё парадавала?

15. Ці было табе сумна на ўроках? На якім?

16. Калі б карабель іншапланецян прызямліўся ў тваім класе, каб забраць некага з дзяцей, каго б ты хацеў, каб забралі?

17. З кім ты гуляў на перапынку? З кім не?

18. З кім з дзяцей табе хацелася б пасябраваць?

19. Раскажы мне што-небудзь добрае, што адбылося з табой у школе?

20. Якое слова на ўроках настаўнік паўтараў часцей за ўсё?

21. Як ты лічыш, што табе трэба часцей за ўсё рабіць у школе?

22. Што табе менш за ўсё хочацца рабіць у школе?

23. Да каго ў тваім класе ты можаш адносіцца дабрэй, чым да  іншых?

24. Дзе ты часцей за ўсё гуляеш (адпачываеш) у час перапынку?

25. Хто самы вясёлы ў тваім класе? Чаму?

26. Што сёння было самае смачнае на абед?

27. Калі б ты заўтра стаў настаўнікам, што б зрабіў першай справай?

28. Калі б ты мог памяняцца месцамі з кім-небудзь у класе, з кім бы памяняўся? Чаму?

29. Ці ёсць нехта з аднакласнікаў, з кім не хочацца размаўляць?

30. На якім уроку ты сёння выкарыстоўваў просты аловак? Што ты ім пісаў?

Гэты спіс можа працягнуць кожная мама альбо тата. Адказы на гэтыя пытанні вы можаце атрымаць самыя нечаканыя. Важна памятаць, што “правільных” альбо “няправільных” няма.

Самае галоўнае, каб дзіця падзялілася з вамі, і тады ў вас будзе магчымасць даведацца пра яго больш. Жадаю вам узаемаразумення з вашымі дзецьмі, цярпення і мудрасці.

Казкатэрапія фарміруе “банк” жыццёвых сітуацый

Разбіраемся: у шэсць ці ў сем гадоў адпраўляць дзіця ў школу

Даследуем парадокс: чаму хлопцы вучацца горш, а зарабляюць больш

Як маладому спецыялісту пераадолець “дзедаўшчыну” супрацоўнікаў з досведам і не трапіць пад мобінг