31 кастрычніка на гарадскім стадыёне пройдзе адкрытае першынство Маладзечанскага раёна па гадзінным бегу.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе ў дзень старту ад восьмай да дзясятай гадзіны раніцы. Адразу пасля рэгістрацыі пачнуцца спаборніцтвы.
Першымі стартуюць дзяўчаты да 18 гадоў і старэйшыя, а таксама мужчыны 60-ці гадоў і старэйшыя. У 11:10 на старт выйдуць хлопцы да 18 гадоў і хлопцы і мужчыны ад 18 да 59 гадоў уключна.
Усіх ўдзельнікаў, якія скончаць дыстанцыю, узнагародзяць медалямі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, атрымаюць кубкі і граматы. Пераможцы і прызёры атрымаюць грашовыя прызы аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама альбо спонсараў. Прызёры атрымаюць граматы.
Заяўкі на ўдзел можна падаваць да 28 кастрычніка на электронны адрас ufksitmolodechno@tut.by.
Тэлефоны для даведак: (80176) 746149, 747800, (8029) 1631869.
Паводле клуба аматараў бегу “Вікторыя”.
20 кіламетраў пад дажджом: маладзечанцы вярнуліся з прабегу з прызамі