Хакейны клуб “Дынама-Маладзечна” ў першым фінальным матчы Кубка Салея саступіў мінскаму “Юнацтву” з лікам 1:0.

Адзіную шайбу ў гульні забіў у вароты маладзечанцаў на 26 хвіліне матчу нападаючы мінскага “Юнацтва” Аляксандр Абакунчык. 

Паядынак у адказ адбудзецца на лёдзе спартыўна-забаўляльнага цэнтра ў Маладзечне 20 кастрычніка.

У выпадку роўнасці перамог уладальнікКубка вызначыцца па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў.

У 2013 годзе Кубку Беларусі па хакеі прысвоена імя легендарнага беларускага гульца, які загінуў у авіякатастрофе, Руслана Салея. Першым уладальнікам пераіменаванага трафея стала сталічная каманда “Юнацтва-Мінск”. У 2014 годзе Кубак выйграў гродзенскі “Нёман”.

Маладзечанцы ж дабраліся да фіналу ўжо на другі год свайго існавання.