У пачатку першай гадзіны ночы 5 кастрычніка вілейскім выратавальнікам патэлефанавалі з вёскі Іжа.
Там гарэў хлеў на падворку дома, дзе ніхто зараз не жыве. Пажар заўважылі суседзі.
Па прыбыцці першых падраздзяленняў хлеў быў цалкам ахоплена агнём. У выніку ён згарэў. Усярэдзіне нічога каштоўнага не было.
Прычына пажару ўстанаўліваецца, расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук.