14 кастрычніка, у Дзень маці, у Мінаблвыканкаме ўзнагародзяць жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяць і больш дзяцей. 

Мяркуюць, што віншаваць жанчын будзе старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

Жанчыны, якія атрымаюць ордэн Маці 14 кастрычніка

Раён

Імёны і прозвішчы жанчын

Валожынскі

Пупко Людміла (вёска Доры), Вольга Мурашка (вёска Пярэжары)

Вілейскі

Ларыса Ваўчок, Марына Гапцар, Таццяна Завацкая (усе жанчыны з Вілейкі)

Маладзечанскі

Алена Крыванос (Маладзечна), Вольга Кузьміч (гарадскі пасёлак Чысць), Наталля Кавалевіч (вёска Пекары, Гарадзілаўскі сельсавет)

У некаторых раёнах жанчыны ўжо атрымалі гэтую ўзнагароду. У Астравецкім раёне ордэн Маці жанчынам уручылі на Дзень Незалежнасці. Яго атрымалі Караліна Мілашэўская з пасёлка Гудагай, Эдзіта Мундуць і Таццяна Сафронава з Астраўца.

На Смаргоншчыне гэту ўзнагароду атрымала Таццяна Урбановіч з вёскі Солы. Гэта было ў студзені.

На Валожыншчыне ордэн Маці ўручалі двойчы – 8 сакавіка і да Дня сям’і. На Міжнародны жаночы дзень узнагароды атрымалі з рук Прэзідэнта: Кацярына Патаповіч з вёскі Паморшчына і Святлана Арыка з вёскі Ласокіна. Марыну Паціеўскую, Марыну Сяўрук і Джанну Калашонак з вёскі Суднікі ўзнагародзілі да Дня сям’і.

Сёлета ордэн Маці атрымаюць 339 шматдзетных сямей. У краіне яго маюць 8 тысяч 94 жанчыны. Пра гэта Белта паведамілі ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага кіравання кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.

Маці пяцярых дзяцей Кацярына Міхайлоўская атрымала ордэн Маці

У Маладзечне з мамамі пагутарыць юрыст і псіхолаг