Жыхара Вілейкі з уловам на беразе Вілейскага вадасховішча 2 кастрычніка сустрэлі супрацоўнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

– Ён паставіў чатыры рыбалоўныя сеткі на вадасховішчы паблізу вёскі Кобузі. У гора-парушальніка ўлоў склаў 50 рыбін розных відаў, сярод іх – 13 судакоў, 26 ляшчоў, шэсць акунёў. Агульная вага рыбы перавысіла 31 кілаграм,  – расказаў намеснік начальніка Мядзельскай міжрайінспекцыі Валянцін Галубовіч.

Мужчына прычыніў навакольнаму асяроддзю шкоду на суму каля 30 мільёнаў рублёў.  У парушальніка канфіскавалі лодку, на якой здабываў рыбы, і чатыры сеткі. Агульная іх даўжыня 260 метраў.

На месца затрымання выклікалі прадстаўнікоў РАУС і райаддзела Следчага камітэта. Паколькі навакольнаму асяроддзю нанеслі шкоду ў буйным памеры,  распачалі крымінальную справу за браканьерства, дадаў Валянцін Галубовіч.

Фота забяспечана Мядзельскай міжрайінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота забяспечана Мядзельскай міжрайінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.