Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015 атрымала Святлана Алексіевіч.

Патэнцыйнымі канкурэнтамі Алексіевіч сёлета былі Эн Карсан з Канады, Нгугі Ўа Тыёнга з Кеніі, Філіп Рот і Дон ДэЛіла з ЗША, Нурудын Фарах з Самалі, Пэтэр Гандке з Аўстрыі, японец Харукі Муракамі.

Летась Нобелеўская прэмію ў галіне літаратуры далі Патрыку Мад’яно. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў.

Уручэнне  Нобэлеўскіх прэміяў адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня. Лаўрэат атрымае $ 969 602 (на сёння).

Брат Святланы Алексіевіч Аляксандр жыў у Мядзеле, працаваў у раённай газеце “Нарачанская зара”.

Сем фактаў пра Святлану Алексіевіч