Кінапраект “Трымайся за аблокі” стаў пераможцам конкурсу на вытворчасць нацыянальных фільмаў у катэгорыі “Аб актуальных сацыяльных праблемах жыцця сучаснай Беларусі”. 

У конкурсе ўдзельнічаў 31 кінапраект – 15 гульнявых і 16 негульнявых – з сямі кінакампаній. Большая частка кінапраектаў, якія перамаглі, належыць “Беларусьфільму”.

Сцэнар фільма “Трымайся за аблокі” напісаў Валянцін Залужны. Ён аўтар сцэнараў дэтэктыўных серыялаў “Ілюзія палявання”, “Цень самурая”, “Сеткавая пагроза”, працягу савецкага серыяла “Дзяржаўная мяжа”.

Фільм складаецца з васьмі серый. Ён пра будні мантажнікаў, якія праводзяць высакавольтныя лініі электраперадач, у тым ліку і падчас будаўніцтва на АЭС.

Паводле “Гродзенскай праўды”.