Здарэнне адбылося ў ноч з 5 на 6 кастрычніка.

Кіяскёр прыйшла раніцай на працу ў кіёск “Мінабсаюздруку”, што знаходзіцца на аўтавакзале.

Яна заўважыла, што ралеты пашкоджаныя. Выклікала міліцыю.

Зламыснік скраў з кіёска, які не быў абсталяваны сігналізацыяй, латарэйныя білеты, пасцельную бялізну, цыгарэты, праязныя талоны і грашовую выручку.

Агульная сума шкоды склала больш за 29 мільёнаў рублёў.

– 7 кастычніка зламыснік затрыманы. Ім аказаўся раней судзімы, непрацуючы жыхар Маладзечна. Усё скрадзенае ў яго канфіскавалі, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Маладзечанскага РАСК Аляксандр Крукоўскі.