Ад 28 верасня па 7 кастрычніка на Мядзельшчыне працаваў міжнародны валанцёрскі лагер.
Праводзіўся ён па ініцыятыве “Народнага саюза Германіі па доглядзе за вайсковымі пахаваннямі”.
Сярод валанцёраў былі пераважна студэнты. Прыехалі яны з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі.
Валанцёры наводзілі парадак на вайсковых пахаваннях Першай сусветнай вайны ў розных кутках Мядзельшчыны. Як на пахаваннях нямецкіх салдат, так і рускіх.