На другім паверсе разглядзелі фрагмент роспісу сцен інтэр’еру.

Верхнія пласты замацавалі прафілактычнай заклейкай і адпластавалі – з імі цяпер будуць разбірацца спецыялісты ў лабараторных умовах.

Холадна. Клей не высыхае, а жэліруецца, прафілактычную заклейку верхніх слаёў тынкоўкі даводзіцца падаграваць.

Адбартавалі краі фрагмента вапнавай тынкоўкай.

Цяпер вада не трапляе і фрагмент будзе ўпэўнена трымацца на сваім месцы.

Стаў бачны “разрэз” ляпнога дэкору.

Паводле facebook.com/igor.rakhanskiy.