Учора, 8 кастрычніка, у Палацы Незалежнасці ў Мінску Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў 39 дзяржаўных узнагарод.

Віншаванні ў гэты дзень гучалі ў адрас тых, хто ўнёс свой уклад у развіццё і дабрабыт краіны.Сярод узнагароджаных ёсць навукоўцы, ваенныя, дзеячы мастацтваў, журналісты, прамыслоўцы, настаўнікі, шматдзетныя мамы і спартсмены.

Да прыкладу, мастак Барыс Цітовіч сумесна з жонкай стварыў у вёсцы Заброддзе мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны”.

Узнагародзілі Барыса Цітовіча Ордэнам Францыска Скарыны.

 Даведка “РГ” Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджваюць грамадзян за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветніцкай дзейнасці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа. А таксама за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасці і іншыя высакародныя ўчынкі.

Узнагароджваліся Ордэнам Францыска Скарыны нашы земляки: заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага Рыгор Сарока, вядомы кампазітар і спявак Юрый Антонаў, які жыў у Маладзечне і вучыўся ў мясцовым музычным вучылішчы (цяпер каледж), ураджэнец Вілейшчыны, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча Міхаіл Казінец, дырэктар Турэц-Баярскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна Павел Быкаў, ураджэнец Смаргоні, народны артыст СССР, дырыжор Віктар Роўда.