Надвор’е, якое ўстанавілася на гэтым тыдні, было на 5-7 градусаў ніжэйшым за кліматычную норму. Яно больш характэрнае для пачатку лістапада.
Пра гэта расказала галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.
У суботу і нядзелю будзе холадна і пераважна без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюць замаразкі ад 0 да -6, месцамі да -8. Днём паветра прагрэецца ад +3 да +8.
На наступным тыдні надвор’е ў краіне будзе вызначаць антыцыклон, які ідзе з поўначы Балтыкі на поўнач Беларусі.
У панядзелак, 12 кастрычніка, ападкаў не прагназуецца. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі ад 0 да -6, месцамі да -8. Днём ад +3 да +8.
Паводле БелТА.
Жыллё ў Вілейцы будуць падключаць да ацяплення сёння
Маладзечна: да вечара ўключаць ацяпленне ў дзвюх трэціх жыллёвага сектару