Яго заснавальнік Жыдрунас Савіцкас – уладальнік тытулаў “Самы дужы чалавек планеты”, “Самы дужы чалавек свету” 2009, 2010, 2012 і 2014 гадоў. Дасягненні Савіцкаса занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса.
Прадстаўнікі спартыўна-атлетычнага клуба “Аякс” занялі агульнакаманднае трэцяе месца. Пра гэта паведаміў трэнер “Аякса” і Ашмянскай ДЮСШ, старшы трэнер юнацкай і юніёрскай зборнай Беларусі па паўэрліфцінгу Міхаіл Станкевіч.
Фота забяспечана Альбертам Станкевічам.
Найлепш з ашмянцаў выступіў Павел Русецкі, які быў другім. Крысціна Шлыковіч і Дзмітрый Кіркоўскі занялі трэція месцы. Блізка да п’едэсталу былі Дзяніс Горгун, Альберт Станкевіч, Дзяніс Чымбар.
З узнагародамі (справа Крысціна Шлыковіч). Фота забяспечана Альбертам Станкевічам.
Удзельнікі з Ашмянаў з трэнерам Міхаілам Станкевічам. Фота забяспечана Альбертам Станкевічам.