Адкрыццё фотавыставы “Дотык” пройдзе ў чацвер, 15 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў прасторы SPACE (вул. Кастрычніцкая, 16А, будынак на тэрыторыі станкабудаўнічага завода). Выставу ладзяць у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску.

Гэты фотапраект – выпускныя работы маладых фатографаў з усёй Беларусі, падрыхтаваныя ў межах адукацыйнага курса “Лаві момант!” Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Разам з куратарам праекта фотажурналістам Сяргеем Балаем (Беларусь) і фатографам Рамуальдасам Вайткусам (Літва) студэнты курсу стварылі 14 гісторый пра любоў і веру, самаахвяраванне і сілу волі, адзіноту і жаданне жыць.

У адной з фотагісторый, аўтарка якой карэспандэнтка “РГ” Настасся Роўда, распавядаецца пра маладзечанскага шаўца. 

У іншай, над якой працавала журналістка і фатограф Юлія Шаблоўская – гісторыя невідушчага чалавека, які жыве і працуе ў Маладзечне.

На адкрыцці выставы можна будзе пагутарыць з куратарамі курсу, аўтарамі фота. 

Выстава будзе доўжыцца да 29 кастрычніка.