Лідзія Ярмошына адзначыла, што гэта папярэднія дадзеныя.

БелТА ўдакладняе, што больш за 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.

“Наша ніва” са спасылкай на актывіста з Маладзечна Алеся Капуцкага паведамляе, што ў Маладзечне на выбарчым участку №6 галасы размеркаваліся наступным чынам.

Яўка 72,8 % (рэальная). Вынікі па дадзеных камісіі наступныя:

Лукашэнка – 68,2 %, Караткевіч – 18,6 %, Гайдукевіч – 3,2 %, Улаховіч – 1,8 %, Супраць усіх – 6,4 %.